Жонка палітвязня журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча 24 снежня заключыла дамову з адвакатам і падрыхтавала перадачу, але ваду не прынялі.
Адвакат ужо меў размову са следчым Коласавым, які фармальна вядзе справу зняволенага журналіста.
Следчы заявіў, што 24 снежня ніякіх следчых дзеянняў ня будзе і сам ён сыходзіць у адпачынак. Не чакаецца допытаў Алега і ў выходныя. Калі будзе першы допыт, следчы не сказаў адвакату, толькі заявіў, што яе паклічуць.
Нагадаем, учора арыштавалі Алега Грузьдзіловіча. Ён праходзіць у справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Яе на журналіста завялі яшчэ ў ліпені.
Радыё Свабода/юл